Шырокая грашовая маса ў Беларусі за кастрычнік зменшылася на 2,2%

нацбанкУ Беларусі шырокая грашовая маса, якая ўключае наяўныя грошы ў звароце, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 лістапада склала больш 316,6 трлн  рублёў (памяншэнне за месяц на 2,2%).

Па дадзеных Нацбанка, аб’ём наяўных грошай у абароце за кастрычнік знізіўся да 14,7 трлн (на 2,8%).

Актыўная рублёвая грашовая маса (уключае наяўныя грошы ў абароце і перавадныя дэпазіты ў нацвалюце) паменшылася на 7,3% да 40,6 трлн.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склала 88,2 трлн  (менш на 12,2%).

Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі ў нацыянальнай валюце, склаў 1,4 трлн рублёў (менш на 12,4%).

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*) паменшылася за кастрычнік на 6,7% да 89,6 трлн.

Аб’ём каштоўных папер банкаў у замежнай валюце паменшыўся да 15 трлн рублёў, або на 3,5%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі