Святар благаславіў “дэмбеляў” Лідскага памежатрада
У Лідскім памежным атрадзе 13 лістапада адбылося традыцыйнае ўшаноўванне салдатаў тэрміновай службы, якія звальняюцца ў запас, з удзелам настаяцеля праваслаўнага вайсковага храма прапачэснага Сергія Раданежскага пратаіерэя Алексія Івашкевіча.
Айцец Аляксій выказаў воінам словы падзякі за працы на карысць Айчыны і пажадаў жыць пасля звальнення з войска з імкненнем да духоўнага ўдасканалення, паведамляе lida-eparhia.by.
У Полацкім памежным атрадзе 10 лістапада адбылося святкаванне 10-х угодкаў стварэння памежнай заставы «Плюсы», якая ахоўвае беларуска-латвійскую мяжу ў межах Браслаўскага раёна. Са словамі пажадання да прысутных звярнуўся святар Браслаўскага благачыння пратаіерэй Анатоль Іваноў, які 10 гадоў таму асвяціў падмурак будынка, а сёння часта наведвае вайскоўцаў, паведамляе eparhia992.by.
У Верхнядзвінскім РДК 3 лістапада з прызыўнікамі раёна сустрэўся благачынны Верхнядзвінскай акругі пратаіерэй Валянцін Вабішчэвіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)