Баевікі ІДІЛ узялі на сябе адказнасць за тэракты ў Парыжы

терактБаевікі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ўзялі на сябе адказнасць за серыю нападаў у Парыжы, у выніку якіх загінулі па меншай меры 128 чалавек.

У заяве ІДІЛ гаворыцца, што напады ў Парыжы сталі «адказам на абразы ісламскага прарока і авіяналёты міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША», перадае ВВС.

Ісламісты заявілі, што Францыя будзе заставацца адной з іх галоўных мэтаў да таго часу, пакуль яна працягвае сваю палітыку.

Раней прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвінаваціў ІДІЛ ў нападах ў Парыжы і назваў іх «актам вайны».

Па словах французскага прэзідэнта, напады былі спланаваныя і арганізаваныя за межамі Францыі, пры падтрымцы ўнутры краіны.

Неўзабаве пасля нападаў Францыя абвесціла аб увядзенні надзвычайнага становішча па ўсёй тэрыторыі краіны і закрыла свае межы. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба па загінулых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі