Беларусы могуць звязацца з Францыяй па «гарачым тэлефоне»

париж1Беларуская амбасада ў Францыі ў першай палове дня 14 лістапада яшчэ не мела звестак аб наяўнасці беларусаў, пацярпелых падчас серыі тэрактаў у Парыжы.

МЗС рэкамендуе ўсім беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь са сваякамі ў Беларусі.

Беларусы могуць патэлефанаваць на нумар экстранай сувязі з амбасадай Беларусі ў Францыі +33 609784 140. Гэты нумар прызначаны толькі для сваякоў. Таксама турысты могуць звязацца з прэфектурай Парыжа па нумары +33 (0) 145558000.

Серыя тэрактаў у шасці пунктах Парыжа адбылася позна ўвечары ў пятніцу, 13-га лістапада. Тэрарысты захапілі закладнікаў у канцэртнай зале Bataclan, зладзілі серыю выбухаў ля стадыёна Stade de France, а таксама расстралялі мірных грамадзянаў у двух акругах горада. Больш за 150 чалавек загінулі, яшчэ звыш 200 атрымалі раненні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі