Колькасць загінулых у тэрактах у Парыжы павялічылася да 153

Paris attacksКолькасць ахвяраў сямі тэрарыстычных актаў, учыненых вечарам 13 лістапада ў Парыжы, павялічылася да 153.

На працягу вечара ў цэнтры Парыжа ў 10-ай і 11-ай акругах чатыры разы была адкрытая стральба па людзях, тры выбухі прагрымелі ля футбольнага стадыёна Стад дэ Франс, дзе ў гэты час на матчы паміж Францыяй і Германіяй прысутнічаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд. Найвялікшая колькасць загінулых зафіксаваная ў канцэртнай зале «Батаклан» блізу цэнтра Пампіду, дзе тэрарыстамі-мусульманамі было захоплена мноства закладнікаў, пасля чаго паліцыя ўзяла «Батаклан» штурмам.

Па апошніх дадзеных, гаворка ідзе пра гібель 153 чалавек, з іх сямёра – тэрарысты. Чацвёра з тэрарыстаў застереленыя паліцыяй альбо здзейснілі самападрыў падчас штурма канцэртнай залі, яшчэ тры загінулі недалёка ад стадыёна Стад дэ Франс, два з іх – смяротнікі, паведамляе reuters.com.

Праваахоўныя органы прыступілі да вышуку групы тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў тэрарыстычных нападах ў ноч на суботу. Па словах пракурора сталіцы Франсуа Молана, тэрарысты могуць да гэтага часу хавацца ў горадзе.

Таксама паведамляецца аб тым, што ў французскай сталіцы затрыманы, як мяркуецца, адзін з выканаўцаў тэрактаў, які з’яўляецца чальцом ІДІЛ. Разглядаецца версія сувязі атакі на Парыж са знішчэннем напярэдадні падчас налёту амерыканскіх ВПС ката-тэрарыста Махамеда Эмвазі, вядомага як «Джыхадыст Джон», што здзяйсняў публічныя пакаранні смерцю, вядомыя па відэа ІДІЛ.

Італьянскі тэлеканал tg24.sky.it паведамляе, што кіраўніцтва ІДІЛ называе здарэнне “вендэтай за Сірыю”. “Гэта 11 верасня Францыі”, – цытуе тэлеканал баевікоў.

Дзяржаўныя межы Францыя зачыненыя, у горадзе ўведзенае надзвычайнае становішча, у Парыж сцягнутыя 1, 5 тысячы паліцэскіх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі