Патрыярх Кірыл: Малюся міласэрнаму Госпаду аб спачыне для нявінна забітых

париПатрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 14 лістапада накіраваў пасланне Прэзідэнту Французскай Рэспублікі Франсуа Аланду.

У пасланні Патрыярх выказаў спачуванні ўсяму французскаму народу ў сувязі з тэрарыстычнай атакай у Парыжы, у выніку якой загінулі і былі параненыя сотні людзей, паведамляе patriarchia.ru.

Прадстаяцель РПЦ заявіў у пасланні, што на шляху тэрарызму павінна стаць рашучая воля, якая пераадолее існуючыя рознагалоссі і мабілізуе краіны і народы на салідарны і мужны супраціў гэтаму злу.

«Малюся Міласэрнаму Госпаду аб спачыне для нявінна забітых, дараванні пацярпелым хутчэйшага выздараўлення, а іх сем’ям, родным і блізкім – суцяшэння і стойкасці ў выпрабаванні» – гаворыцца ў пасланні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі