Сярод пацярпелых у выніку тэрактаў у Парыжы ёсць беларус

батакланПа папярэдніх дадзеных МЗС, сярод пацярпелых у выніку тэракту ў Парыжы ёсць беларус.

Прадстаўнікі міністэрства замежных справаў Беларусі паведамілі на сваёй старонцы ў Твітэры, што сярод пацярпелых у выніку серыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада ёсць грамадзянін Беларусі. Яму аказваецца медыцынская дапамога, пагрозы жыцця грамадзяніна Беларусі няма.

Дадзеныя аб пацярпелых пастаянна абнаўляюцца і пераправяраюцца. МЗС чакае афіцыйных дадзеных з французскага боку.

Увечары 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў. Па апошніх дадзеных, ахвярамі нападаў сталі 128 чалавек. Каля 250 чалавек параненыя, 99 з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі