У Мінску адбудзецца Імша аб загінулых французах

имшаУ Мінску ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 14 лістапада ў 18.30 адбылася Святая Імша ў інтэнцыі загінулых напярэдадні ў серыі тэрактаў грамадзянаў Францыі і іх блізкіх.

У нядзелю, 15 лістапада, у архікатэдры таксама будзе служыцца Святая Імша ў гэтай інтэнцыі, якая будзе транслявацца на беларускім радыё ў 8.15, паведамляе catholic.by.

Вернікі Беларусі ў гэтыя два дні моляцца за ахвяраў і іх сем’і, а таксама аб супакоі на зямлі, аб тым, каб кожны памятаў, што мы браты і сёстры, галоўным пакліканнем зямнога жыцця якіх з’яўляецца любоў адзін да аднаго.

Шматлікія палітыкі, каментуючы трагедыю, адзначаюць, што адказнасць за яе нясе не толькі ісламскі радыкальны тэрарызм, але і еўрапейскія дзеячы, для якіх прагматызм і імгненная выгада сталі вышэйшыя за чалавечыя каштоўнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі