ВПС ЗША знішчылі лідара ІДІЛ ў Лівіі

ЛивияЛідэр тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ ў Лівіі Абу Набіл забіты ў выніку авіяўдара ЗША, аб чым 14 лістапада заявіў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

Авіяўдар быў нанесены ў раёне горада Драна. Ваенныя ацанілі верагоднасць гібелі Набіла як высокую, паведамляе ap.org.

Амерыканскія вайскоўцы падкрэсліваюць, што авіяўдары наносіліся ў той момант, калі Францыю скалынула серыя тэрактаў.

Нанесены авіяўдар – першы па тэрыторыі Лівіі.

Авіяцыя Пакістана нанесла ўдар па пазіцыях талібаў

Армія Пакістана 14 лістапада паведаміла аб авіяўдары па пазіцыях баевікоў у правінцыі Паўночны Вазірыстан, на мяжы з Аўганістанам.

У выніку абстрэлаў былі забітыя 22 баевікі, паведамляе bbc.com.

Апошнія паўтара гады пакістанская армія вядзе наступ у паўночных рэгіёнах краіны, дзе базіруюцца баевікі руху “Талібан”.

За гэты час, па афіцыйных дадзеных, былі забіты каля трох тысячаў баявікоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі