Маладых іракцаў абавязалі прынімаць веру бацькоў-мусульманаў

курдыПарламент Ірака 27 кастрычніка вызначыў парадак «прыняцця» непаўнаговымі рэлігіі сваіх бацькоў у змешаных сем’ях.

Паводле прынятага закона, дзеці, якія нарадзіліся ў сем’ях мужчын-мусульманаў, у абавязковым парадку прымаюць веру бацькі да дасягнення імі васемнаццацiгадовага ўзросту. Меркаванне маці-хрысціянкі або езідкі — роўна як і жаданне самога падлетка — улічвацца, на думку парламентарыяў, не павіннае, паведамляе zenit.org.

Патрыярх Халдэйскай каталіцкай царквы Луіс Рафаэль I Сако апублікаваў адкрыты ліст, дзе востра крытыкуе новы закон аб рэлігійнай свабодзе, прыняты большасцю галасоў парламента рэспублікі.

У звароце патрыярх падкрэсліў, што рэлігія — гэта інтымныя адносіны паміж Богам і чалавекам, якія не павінныя станавіцца прадметам прававога рэгулявання: “Дэпутатам варта было б падумаць аб тым, як зрабіць з дзяцей і падлеткаў сапраўдных грамадзянаў сваёй краіны, а не адводзіць я іх ад глыбока асабістага выбару”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі