У Гродне і Жабінцы сабраліся аматары праваслаўнага чытання

клубУ Гродне ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы 14 лістапада адбылася паседжанне духоўна-асветнага клуба «Дзянніца» з удзелам праваслаўнага святара.

Удзельнікам дыскусіі «Літаратура і хрысціянства: праблемныя аспекты ўзаемадзеяння» стаў клірык Барыса-Глебскай царквы іерэй Ігар Данільчык, паведамляе orthos.org.

Чальцам клуба была прадстаўленая мультымедыйная прэзентацыя «Праваслаўная кніга ў сучасным свеце».

У Жабінцы ў бібліятэцы пасёлка Цукровы завод 10 лістапада адбылася чарговая сустрэча Клуба праваслаўнага камунікавання «Вера і жыццё», які вядзе клірык Пакроўскага храма іерэй Андрэй Петрусевіч, паведамляе ekklisia.by.

У пачатку сустрэчы была здзейсненая памінальная малітва аб спачылай удзельніцы клуба Раісе Ларкінай.

Падчас сустрэчы слухачы клуба разбіралі Другі раздзел Евангелля ад Матфея.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі