У лідскай царкве пасля Літургіі мералі ціск
У лідскім праваслаўным храме Усіх святых 15 лістапада па заканчэнні Боскай Літургіі можна было змерыць артэрыяльны ціск у спецыяльна наладжаным ў царкве пункце.
Ініцыятарам акцыі ў межах рэспубліканскага медыка-прафілактычнага праекта «Здаровае сэрца – вектар жыцця» выступіў настаяцель храма пратаіерэй Уладзімір Яроміч пры падтрымцы лекараў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, паведамляе lida-eparhia.by.
У гэты дзень падчас пропаведзі святар звярнуў увагу на тое, што нашыя хваробы часта становяцца следствам грахоў чалавека, да прыкладу, гіпертанія часта прыходзіць да тых, хто нястрыманы, раздражняльны, крыклівы. Таксама святар падкрэсліў і тое, што Бог даў чалавеку талент лекавання і стварэння лекаў таму, што гатовы вылечваць яго.
Па заканчэнні Літургіі на пытанні вернікаў пра здароўе адказалі урач-тэрапеўт Таццяна Енка і фельчар-валеолаг Валянціна Шафарэвіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)