У амерыканскім горадзе больш не будзе Каляднай батлейкі

СШАЧальцы муніцыпалітэта амерыканскага горада Уодзіны 17 лістапада аднагалосна вырашылі больш не ставіць Калядную батлейку ў гарадскім парку, які з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы, і прадаць яе «Асацыяцыі пастараў Уодзіны» за 25 даляраў.

На Калядную батлейку «Фонду свабоды ад рэлігіі» паскардзіўся яшчэ ў мінулым годзе адзін мясцовы жыхар, і атэістычная арганізацыя прыгразіла, што падасць пазоў супраць гарадскіх уладаў, калі калядная інсталяцыя ў грамадскім месцы не будзе адмененая, паведамляе sedmitza.ru.

Атэісты нагадалі ўладам, што ў ЗША царква аддзеленая ад дзяржавы. «Гэта незаконна, калі гарадская адміністрацыя аддае перавагу толькі адной рэлігіі», – сказана ў афіцыйнай заяве Фонду.

Будынак гарадскога савета ў той дзень быў перапоўнены гарадскімі жыхарамі: большасць з іх выказваліся за працяг шматгадовай традыцыі.

З гэтага часу кампазіцыя будзе знаходзіцца ў прыватнай уласнасці ў «Асацыяцыі пастараў Уодзіны».

“Фонд свабоды ад рэлігіі» дамагаецца выдалення рэлігійных сімвалаў з грамадскіх месцаў у Амерыцы. У кастрычніку Фонд запатрабаваў, каб улады гарадка Уілмар штата Кентукі неадкладна знялі з вяршыні гарадской воданапорнай вежы крыж, які свеціцца па начах. У адказ на гэтае хрысціянскае насельніцтва горада правяло акцыю ў абарону крыжа, а мэр Уілмара Хэральд Рэйнуотэр заявіў, што катэгарычна супраць зняцця крыжа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі