У Віцебску ашуканцы выманілі ў жанчыны аўтамабіль і 2 тыс. даляраў

мошенники
У Віцебску ўзбуджаная крымінальная справа па факце махлярства ў буйным памеры, паведамілі ў УСК па Віцебскай вобласці.

36-гадовая віцябчанка пазнаёмілася з двума мужчынамі. Аднойчы адзін з іх папрасіў падвезці яго на яе асабістым аўтамабілі нібыта на сустрэчу з партнёрамі па бізнесе, дзе быў і другі знаёмы.

На месца, мужчыны штучна стварылі абстаноўку “бандыцкіх разборак”, затым хутка селі ў машыну і сказалі прыяцельцы, што ім трэба тэрмінова з’язджаць. Адзін сеў за руль, а жанчыне прапанаваў перасесці ў аўтамабіль сябра быццам бы дзеля бяспекі.

Ня пакінуўшы прыдваровую тэрыторыю, яны выйшлі з машыны і паведамілі знаёмай, што на яе машыне толькі што было здзейснена ДТЗ са смяротным зыходам, і яна панясе крымінальную адказнасць як ўладальніца аўто.

Мужчыны прапанавалі жанчыне “выратаваць” яе – перааформіць на аднаго з іх аўтамабіль для разборкі на запчасткі і продажу і аплаціць выдаткі, нібыта звязаныя з пазбаўленнем ад трупа.

Жанчына перадала знаёмым ключы, дакументы на аўтамабіль і больш за 2 тыс. даляраў.

Пасля сябры спынілі выходзіць з ёй на сувязь, а праз некаторы час яна ўбачыла свой аўтамабіль у новага ўладальніка.

Праваахоўнікамі затрыманы 37-гадовы жыхар Віцебска, раней судзімы за вымагальніцтва і махлярства, і яго 24-гадовы напарнік, раней судзімы за крадзеж і рабаванне. Ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры) КК.

Падазраваныя могуць быць датычныя да здзяйснення іншых злачынстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Следчыя просяць тых, хто мае інфармацыі аб ашуканцах альбо пацярпеў ад іх дзеянняў, паведаміць па тэлефоне 80212 36-50-44, 80212 36-50-40  цi прыйсці па адрасе: Віцебск, вуліца Касманаўтаў, 3.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі