Хакеры Anonymous узламалі больш за 5 тыс. акаўнтаў тэрарыстаў ІД

хакеры

Хакеры з арганізацыі Anonymous, паведамілі ў Twitter, што яны змаглі ўзламаць больш чым 5500 акаўнтаў у Twitter ІД. Напярэдадні хакеры абвясцілі вайну тэрарыстычнай групоўцы “Ісламская дзяржава” у адказ на тэракты ў Парыжы.

Як заявіў прадстаўнік групы хакераў Алекс Паўчэр у інтэрв’ю RT, Anonymous будзе выкарыстоўваць свае магчымасці па ўсім свеце, каб падарваць актыўнасць баявікоў у інтэрнэце.

На думку Паўчэра, магчымасці хакераў могуць пераўзыходзіць магчымасці любога сусветнага ўрада па стрымліванні ІД у інтэрнэце і яны маюць па ўсім свеце вопытных хакераў, узломшчыкаў баз дадзеных, а таксама людзей, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да ІД на зямлі. Гэта дазваляе лёгка здабываць інфармацыю аб дзеяннях “Ісламскай дзяржавы”, сказаў прадстаўнік Anonymous.

Па матэрыялах РІА Новости

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі