Мінчане выратавалі з падпаленай кватэры 90-гадовага пенсіянера

мчс
У Мінску днём 17 лістапада ў час пажару ў шматпавярхоўцы суседзі выратавалі з агню 90-гадовага пенсіянера. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.

Ратавальнікі выязджалі на выклік аб пажары на вуліцы Бельскага, да іх прыезду пажылога мужчыну з падпаленай кватэры на трэцім паверсе выратавалі суседзі.

Пенсіянер з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізаваны ў бальніцу.

Прычынай пажару магло быць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі