Падпалкоўнік МНС асуджаны на 6 гадоў за хабар

суд над родителями
Былога супрацоўніка Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўніка ўнутранай службы за хабарніцтва прысудзілі да шасці гадоў турмы з канфіскацыяй і пазбавілі звання.

Будучы членам камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю дома з убудаванымі памяшканнямі і гандлю абслугоўвання ў Бабруйску, ён запатрабаваў ад забудоўшчыка хабар у 2 тыс. даляраў за падпісанне акта прыёмкі дома, паведамляе TUT.BY. Забудоўшчык паабяцаў тысячу даляраў, і супрацоўнік МНС пагадзіўся.

Пазней выявілі парушэнні, якія не дазвалялі прымаць будынак у эксплуатацыю. Тады падпалкоўнік запатрабаваў за акт 10 тыс. даляраў, але сышліся на васьмі.

Супрацоўніка МНС узялі з доказамі злачынства.

Прысуд суда яшчэ не ўступіў у законную моц і можа быць абскарджаны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі