Спецаперацыя на поўначы Парыжа: СМІ паведамляюць пра забітых

парижПаліцэйская спецаперацыя праходзіць у раёне Сэн-Дэні на поўначы Парыжа. Французскія СМІ паведамляюць пра ахвяры.

Агенцтва Франс-прэс паведаміла аб адным загінуўшым, а па дадзеных радыёстанцыі RTL забітыя тры чалавекі, у тым ліку жанчына, на целе якой была замацаваная выбухоўка.

Le Monde паведамляе са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, што ў выніку перастрэлкі загінулі два чалавекі.

Як паведамлялася, мэтай спецаперацыі быў Абдэльхамiд Абаауд, якога лічаць арганізатарам нападаў у Парыжы 13 лістапада. Раней паліцыя атачыла дом падазраваных, дзе маглі забарыкадавацца некалькі чалавек.

17 лістапада французскія следчыя правялі ператрусы ў адной з кватэр, дзе, як мяркуецца, спыняўся аб’яўлены ў вышук Салах Абдэльсалам, чый брат Брахiм здзейсніў самападрыў падчас аднаго з нападаў. Інфармацыі пра яго месцазнаходжанне да гэтага часу няма.

Абдэльсалам мог збегчы ў Бельгію. Акрамя таго, яго шукала нямецкая паліцыя.

Улады Парыжа папрасілі жыхароў раёна Сэн-Дэні не выходзіць з дому з-за спецаперацыі.

У раёне чутная моцная стральба і выбухі (аперацыя пачалася на досвітку 18 лістапада).

На месцы знаходзіцца вялікая колькасць сіл бяспекі, над раёнам кружыць паліцэйскі верталёт, пішуць у “Твітары” мясцовыя журналісты.

У раёне Сэн-Дэні знаходзіцца стадыён Стад-дэ-Франс, дзе ў пятнiцу ў выніку тэракту загінулі 129 чалавек.

Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.

Па матэрыялах ВВС

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі