У Магілёве з-за пакінутай скрынкі эвакуіравалі 50 чалавек

коробка

У Магілёве 17 кастрычніка каля 50 чалавек эвакуіравалі з крамы з-за паведамленні аб падазронай скрынцы.

У 19.20 у міліцыю дзяжурны аддзела Дэпартамента аховы МУС паведаміў аб спрацоўванні кнопкі трывожнай сігналізацыі ў краме па вуліцы Цярохіна, 6а. Сігнал быў звязаны з выяўленнем падазронай кардоннай скрынкі (30х40х50 см) у камеры захоўвання ў краме.

З крамы эвакуіравалі людзей. Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, сапёрна-піратэхнічная група выявіла, што выбуховае прыстасаванне, выбуховыя рэчывы ў скрынцы адсутнічаюць. Там была яшчэ адна пустая скрынка меншага памеру.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі