У Мінску людзей з абмежаванымі магчымасцямі бясплатна навучаць гуляць у новус

новус

У Мінску людзей з абмежаванымі магчымасцямі бясплатна навучаць новусу – гульні більярднага тыпу. У ёй выкарыстоўваюцца не шары, а плоскія фішкі.

Як паведамілі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна сталіцы, кіруе праектам акрэдытаваны трэнер па новусе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Яўген Марозаў. Навучанне могуць прайсці ўсе жадаючыя.

У гэтым відзе спорту на роўных могуць спаборнічаць здаровыя людзі і людзі з інваліднасцю, у тым ліку інваліды-вазочнiкi.

У снежні пройдзе прэзентацыя праекта і сфармаваныя групы пачнуць заняткi. Навучанне будзе праходзіць тры разы на тыдзень, але строгіх рамак для наведвання няма.

Задаць свае пытанні і запісацца на прэзентацыю праекта можна па тэлефоне: 8 (017) 372 41 38 з 8.00 да 17.00.

Па матэрыялах БЕЛТА

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі