«Васільковы баль» у падтрымку будаўніцтва дзіцячага хоспіса пройдзе 27 лістапада ў Мінску

васильки
У Мінску 27 лістапада ў Нацыянальнай школе прыгажосці правядуць дабрачынны вечар «Васільковы баль» у падтрымку будаўніцтва новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса. Як паведамілі арганізатары мерапрыемства, у гэтым годзе беларускія матывы ўключаны ў кожны элемент вечара, у строях гасцей будуць дэталі васільковага колеру.

Прымуць удзел у дабрачынным вечары многія прадстаўнікі беларускага і расійскага шоў-бізнесу, сярод іх — выканаўца, прадзюсер і афіцыйны кампазітар шоу «Зорны Дуэт» Майкл Сцепанян, салістка Тэатра оперы і балета імя Абая ў Алматы Клаўдзія Пацёмкіна.

Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць узорна-паказальны аркестр Узброеных сіл Беларусі, ансамбль гістарычнага танца «Версаль», узорная студыя бальнага танца «Шарм» і анімацыйная кампанія «Майстэрня ўражанняў».

На дабрачынным аўкцыёне адмысловымі лотамі будуць тры мячы з аўтографамі футбалістаў клуба БАТЭ, іспанскага клуба «Барселона» і нямецкага клуба «Баер», а таксама тэнісныя мячы і футболка з подпісам Максіма Мірнага і асабістыя лыжы Дар’і Домрачавай.

Атрыманыя сродкі перавядуць на рахунак будаўніцтва дзіцячага хоспіса.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі