Аланд: У бліжэйшыя два гады Францыя прыме 30 тыс. уцекачоў

олландПрэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, выступаючы 18 лістапада перад мэрамі французскіх гарадоў пасля паліцэйскай аперацыі ў Сен-Дэні, заявіў, што Францыя знаходзіцца ў стане вайны і гатовая на часовыя абмежаванні шэрагу свабодаў дзеля абароны грамадзянаў ад тэрарыстаў.

«Тэракты толькі пацвярджаюць, што мы знаходзімся ў стане вайны з тэрарыстамі, якія самі вырашылі пачаць ваяваць з намі, — сказаў прэзідэнт. — Адказ Францыі — барацьба з ісламістамі ў Сірыі», паведамляе ru.euronews.com.

Адначасова Аланд заклікаў не звязваць тэракты з міграцыйным крызісам: «Некаторыя хочуць знайсці сувязь паміж прытокам уцекачоў з Блізкага Усходу і пагрозай тэрарызму. На самой справе, сувязь ёсць: людзі, якія жылі ў Сірыі і Іраку, бягуць адтуль, таму што апынуліся ахвярамі тых жа самых людзей, якія сёння напалі на нас».

Аланд заявіў, што ў бліжэйшыя два гады Францыя прыме 30 тыс. уцекачоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі