Бабруйскія педагогі гаварылі аб арыентырах духоўнага выхавання

педагогиУ Бабруйску ў Духоўна-асветніцкім цэнтры пры праваслаўным Георгіеўскім храме 17 лістапада адбылося метадычнае аб’яднанне педагогаў дадатковай адукацыі «Спадчына Праваслаўя як каштоўнасны арыентыр духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі».

Метадысты Духоўна-асветніцкага цэнтра пазнаёмілі педагогаў са святаайцоўскай спадчынай праваслаўя, пазначыўшы арыентыры духоўна-маральнага выхавання, паведамляе bobruisk.hram.by.

У Магілёве на базе сацыяльна-педагагічнай установы «SOS-Дзіцячая вёска Магілёў» 12 лістапада прайшоў круглы стол «Пытанні ўзаемадзеяння структураў і арганізацыяў па прафілактыцы і аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту» з удзелам супрацоўнікаў Цэнтра абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў праваслаўнай Магілёўскай епархіі, паведамляе mogeparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі