У Гродне асвяцілі месцы, дзе адбываліся ДТЗ

дтпКаталіцкае і праваслаўнае духавенства Гродна 15 лістапада разам з Дзяржаўтаінспекцыяй горада ўзяло ўдзел у акцыі памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў. Святары і супрацоўнікі ДАІ наведалі месцы, дзе ў гэтым годзе ў аварыях загінулі людзі.

Святары прачыталі на месцах трагічных здарэнняў малітвы аб вечным супакоі для загінулых і акрапілі гэтыя месцы асвечанай вадой, паведамляе catholic.by.

«Перш за ўсё, гэта малітва за памерлых, якія загінулі на дарозе, а таксама магчымасць удзяліць благаслаўленне ўдзельнікам руху», – кажа кс. Валерый Спірыдон, вікарый катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя.

У Жлобіне ўдзел у акцыі, якую разам з супрацоўнікамі ДАІ правялі святары, узялі старэйшакласнікі СШ № 6, 12 і 13. Перад пачаткам акцыі супрацоўнікі ДАІ прыйшлі на паніхіду ў праваслаўны Траецкі сабор, паведамляе eparhiya.by.

На вуліцы дзеці раздавалі мінакам улёткі, якія заклікаюць больш адказна ставіцца да карыстання аўтамабілем.

У Слоніме ў прысутнасці супрацоўнікаў ДАІ найбольш небяспечныя ўчасткі дарогі асвяціў клірык Траецкага сабора іерэй Андрэй Івойлаў, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі