У Індыі на мусульманскае свята адбыліся міжрэлігійныя сутыкненні

индуистыУ штаце Карнатака на поўдні Індыі 10 лістапада індуісцкія радыкалы паспрабавалі сарваць святкаванне мусульманамі дня памяці Тыпу Султана – асабліва шанаванага ісламскага кіраўніка XVIII стагоддзя, які змагаўся з брытанцамі.

Радыкальныя індуісты спрабавалі пераканаць улады штата адмяніць святкаванні ў горадзе Мадыкеры, паколькі Тыпу Султан забіваў індусаў, гвалтоўна звяртаючы іх у іслам, паведамляе todayonline.com.

Атрымаўшы адмову, індуісты прыйшлі на фестываль і паспрабавалі перашкодзіць яго правядзенню. Завязалася бойка з прымяненнем камянёў і палак. Адзін з індуістаў, які спрабаваў схавацца, быў збіты каменем з 6-метровай сцены і разбіўся да смерці.

Больш за 20 чалавек, у тым ліку 6 паліцэйскіх, атрымалі траўмы.

Тыпу Султан (1750-1799) – мусульманскі кіраўнік паўднёва-індыйскай дзяржавы Майсур, – разам з французамі вёў англа-майсурскія войны з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй, таксама вядомы жорсткіма адносінамі да немусульманаў. Статус нацыянальнага героя ён мае ў пакістанцаў і мусульманаў некаторых штатаў Індыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі