У Капыльскім раёне сутыкнуліся тры легкавушкі і грузавік

мчс

У Капыльскім раёне каля вёскі Васілеўшчына сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі “Пежо-406”, “Рэно Эспейс”, “КІА Церато” і грузавік МАЗ з паўпрычэпам. Гэта адбылося 18 лістапада каля васьмі раніцы, паведамілі ў МНС Беларусі.

У легкавых аўтамабілях былі работнікі аднаго з прадпрыемстваў Капыльскага раёна. Работнікі МНС деблакавалі пацярпелую дзяўчыну-кіроўцу з “Пежо”.

Усе ўдзельнікі аварыі шпіталізаваны з траўмамі. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
19.11.2015 Здарэнні| Тэгі: , ,




Блогі