Лукашэнка хоча cабраць у Мінску кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік

лукашенко

Беларусь хоча сабраць у 2016 годзе кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік. Пра гэта 20 лістапада заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лідарам Сербіі Таміславам Нікалічам.

Перад закладкай памятнай капсулы на будаўніцтве комплексу «Мінск-Мір» кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што сустрэча кіраўнікоў краін былой Югаславіі была б сімвалічнай і падставай для яе можа стаць будаўніцтва гэтага комплексу ў Мінску.

Па словах Таміслава Нікаліча, першыя крокі па арганізацыі падобнай сустрэчы ўжо зробленыя ў адносiнах да прэзідэнтаў Славеніі, Харватыі, Македоніі і Чарнагорыі.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ініцыяваць яшчэ адзін праект з удзелам былых югаслаўскіх рэспублік, і сербскi прэзідэнт падтрымаў яго, перадае БЕЛТА.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі