У Драгічыне працуе “Школа праваслаўных бацькоў”

родителиУ Драгічыне ў праваслаўным Срэценскім храме 14 лістапада прайшла чарговая сустрэча слухачоў “Школы праваслаўных бацькоў”. У гэты раз псіхолагі прыйшлі да бацькоў з праектам «Дзіця і мы. Урокі выхавання».

Перад бацькамі выступіла прэс-сакратар саюза сястрынстваў БПЦ Антаніна Банько, якая распавёў пра тое, як пераадольваць негатыўны ўплыў на выхаванне дэфіцыту часу ў бацькоў, матэрыяльных і жыллёвых умоваў, паведамляе ekklisia.by.

Псіхолаг Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей Людміла Фралова правяла з бацькамі практычныя заняткі, падчас якіха яны ўспаміналі сваё дзяцінства, шукаючы яго хібы.

У Белаазёрску святар прыйшоў на бацькоўскі сход

У гэты дзень у Белаазёрску на бацькоўскі сход у СШ № 3 прыйшоў клірык Серафімаўскі храма іерэй Аляксій Аляхновіч. Святар падрыхтаваў тэматычны выступ «Сям’я – аснова маральнага выхавання дзіцяці».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі