Аўстралійскія беларусы сабраліся за ўрачыстай богаслужбай

ПэртПраваслаўныя беларусы Аўстраліі 15 лістапада сабраліся за Святой Літургіяй у праваслаўнай царкве святога Жыровіцкага абраза Маці Божай у горадзе Пэрце ў штаце Заходняя Аўстралія.

Літургію ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Паўночна-Амерыканскі Святаслаў, прадстаяцель Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, у саслужэнні настаяцеля храма пратаіерэя Уладзіміра Зайка, паведамляе belapc.org.

Падчас богаслужбы за доўгія гады служэння а. Уладзімір быў узнагароджаны мітраю, а старшыня прыходскай рады, якая шмат гадоў даглядае беларускі царкоўны будынак, Марыя Мароз, – граматаю БАПЦ.

Напярэдадні архіепіскап Святаслаў і Марыя Мароз разам з іншымі вернікамі наведалі могілкі, дзе адбылася паніхіда аб спачылых беларусах.

У нядзелю 1 лістапада ва ўсіх замежных прыходах БАПЦ адбыліся паніхіды у цэрквах і набажэнствы на на могілках.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі