Нямецкія парламентарыі выказаліся за ўступленне ФРГ у вайну з ІДІЛ

войнаУ нямецкім парламенце дапускаюць ўдзел Германіі ў аперацыі супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі.

За ўдзел у авіяўдарах па пазіцыях баевікоў у Сірыі выказваюцца прадстаўнікі парламенцкай большасці – чальцы Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі (ХДС) і Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ), паведамляе spiegel.de.

«Германія павінна быць гатовая пачаць ваенныя дзеянні супраць ІДІЛ. Дзе і як – залежыць ад супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі», – заяўляе прадстаўнік СДПГ Томас Хітчлер. Прадстаўнік прававога камітэта ХДС Радэрык Кізеветтэр таксама выказваецца за выкарыстанне нямецкіх ВПС для удараў па пазіцыях баевікоў.

20 лістапада Савет бяспекі ААН аднагалосна прыняў унесены Францыяй праект рэзалюцыі па барацьбе з тэрарызмам, якая заклікае ўсе краіны, «якія маюць такую ​​магчымасць», змагацца з ІДІЛ на занятых ім тэрыторыях у Іраку і Сірыі.

Нідэрланды дапускаюць магчымасць нанясення авіяўдараў у Сірыі

Нідэрланды, якія ўваходзяць у склад заходняй кааліцыі, што вядзе барацьбу з тэрарыстамі на Блізкім Усходзе, да гэтага часу наносілі авіяўдары па пазіцыях ісламістаў ў Іраку, аднак прэм’ер-міністр краіны Марк Рутэ падчас дэбатаў у парламенце заявіў, што ў найбліжэйшай будучыні не выключаецца магчымасць бамбардыровак у Сірыі, паведамляе tass.ru.

Паколькі прэзідэнт Сірыі Башар Асад не звяртаўся за ваеннай дапамогай да Нiдэрландаў, фармальна авіяўдары па Сірыі могуць стаць парушэннем міжнародных нормаў.

Рутэ падкрэслівае, што Нідэрланды знаходзяцца ў стане вайны з ІДІЛ, удакладняючы, што гэта вайна не з ісламам, а з канкрэтнай тэрарыстычнай арганізацыяй.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі