Складаваныя ў казематах Брэсцкай крэпасці габрэйскія надмагіллі стануць музейнай экспазіцыяй
З казематаў Брэсцкай крэпасці пачаты вываз старадаўніх габрэйскіх надмагільных плітаў. Вывозіць каменныя надмагіллі дапамагаюць актыўныя брэстаўчане.
Па словах Рэгіны Сіманенкі, старшыні Брэсцкай габрэйскай супольнасці, у казематах Крэпасці захоўваюцца каля 1500 цэлых мацэваў і фрагментаў, якія будуць перавезеныя ў лапідарый, эскізны праект якога знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Лапідарый – экспазіцыя узораў пісьменства на каменных плітах – будзе знаходзіцца на дзялянцы былых габрэйскіх могілак блізу брэсцкага стадыёна «Лакаматыў», паведамляе kp.by.
Некалькі дзесяцігоддзяў таму ў дварах брэсцкіх старых прыватных дамоў надмагільныя камяні ляжалі проста пад нагамі, – жыхары ўкладвалі імі дарожкі.
Па законах іудаізму, мацэвы нельга паставіць у зямлю, калі ў ёй не пахаваны чалавек, па гэтай прычыне фрагменты надмагілляў будуць размешчаныя на сцяне накшталт іерусалімскай Сцяны плачу.
У Гомелі старадаўнія надмагіллі кінутыя ў цэнтры горада
Між тым гамяльчане выявілі ў цэнтры горада, блізу старажытнага парку, у двары Паляўнічага дамка, у якім размешчаны Музей гісторыі Гомеля, кінутыя на зямлі старадаўнія надмагіллі з надпісамі габрэйскай і рускай мовах пачатку ХХ стагоддзя.
Экс-дырэктар музея Юлія Купрэева кажа, што іх прывезлі ў двор музея неабыякавыя гараджане, якія выратавалі іх ад знішчэння падчас рэканструкцыі футбольнага стадыёну на месцы габрэйскіх могілак. У музейных работнікаў няма спецыяльнай тэхнікі для таго, каб падняць іх і размясціць для экспазіцыйнага захоўвання.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)