У Віцебску і Лучаі моладзь сустрэнецца на “Андрэйкі”

андрэйкиУ Віцебску ў катэдральным касцёле Ісуса Міласэрнага 28 лістапада адбудзецца малітоўная сустрэча каталіцкай моладзі Віцебскага дэканату.

Сустрэча «Благаслаўлёныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» ўключыць у сябе ўдзел у Святой Імшы, тэатральную пастаноўку, канферэнцыю, а скончыцца святочнай забавай на «Андрэйкі». Праграму сустрэчы можна пабачыць тут.

У Навасёлках, якія належаць да парафіі святога Юды Тадэвуша ў Лучаі, моладзевыя «Андрэйкі» адбудуцца 21 лістапада. Свята завершыцца канцэртам гуртоў «Laudаns» і «Recha».

У Мінску пройдзе сустрэча для дзяўчат “Крылы матыля”

У Мінску 5 снежня Кангрэгацыя Сясцёр святога Дамініка праводзіць рэкалекцыйную сустрэчу для дзяўчат «”Крылы матыля”, або аб пакліканні жанчыны». Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты ад 14 гадoў.

З 27 па 29 лістапада у Гудагаі ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі ісуса ў Гудагаі з 27 па 29 лістапада пройдуць рэкалекцыі для дзяўчат «Добрая глеба». Гэта чацвертыя рэкалекцыі з цыкла «Хваробы сэрца».

Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу ў 21:20, скончацца ў нядзелю ў 14:00.

Удзельніц, якія выязджаюць з Мінска ў пятніцу цягніком у 17:55, сёстры кармэлітанкі сустрэнуць на чыгуначнай станцыі «Гудагай».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі