У Вільні скарыназнаўцы збяруцца напярэдадні юбілею першадрукара

скарынаУ гістарычным цэнтры старой Вільні, сталіцы Літвы, 20-21 лістапада пройдзе комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных 525-годдзю Францыска Скарыны, беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім Княстве Літоўскім друкарні.

Святы распачнуцца а 12-й гадзіне ускладаннем кветак да мемарыяльнай дошкі Францыска Скарыны на Ратушнай плошчы – на месцы, дзе, як мяркуюць гісторыкі, знаходзілася яго друкарня. Пасля адбудзецца паніхіда ў царкве святога Мікалая Цудатворца.

Цэнтральнай падзеяй святкаванняў стане Міжнародная навуковая канферэнцыя “Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага”, прысвечаная 525-годдзю Скарыны. У межах канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Камплекты з 11 тамоў атрымаюць Нацыянальная бібліятэка Літвы імя Марцінаса Мажвідаса, Бібліятэка Віленскага ўніверсітэта, Бібліятэка акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, Віленская беларуская гімназія імя Скарыны.

Арганізатарамі святкванняў выступілі Беларускі клуб “Сябрына”, Інстытут літоўскай мовы, Асацыяцыя беларусістаў Літвы, да якіх далучыліся амбасада Беларусі у Літве і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі