Вернік Луканін усё ж чытаў Біблію ў парку Горкага (фотарэпартаж)

bible (7)

У Мінску 20 лістапада ў парку Горкага адбылося чытанне Бібліі. Ініцыятарам мерапрыемства быў евангельскі хрысціянін, юрысконсульт царквы ХПЕ “Новае Жыццё” Сяргей Луканін, якому гарвыканкам не дазволіў публічна чытаць Біблію.

Тым не менш, у азначаны ў заяўцы час Сяргей Луканін прыйшоў у парк.

“Мінулы год, пасля буйнога штрафу за вулічную пропаведзь стрымліваў сябе ад такіх выхадаў у горад, бо сям’я не пацягнула б яшчэ буйны штраф у памеры 50 базавых велічыняў. Але апошнім часам Бог прыгадваў словы з прарока Ераміі, што прагненне сведчыць , распальвае ўсё нутро. І наважыўся. Здзіўляюся, што ў краіне, дзе больш за 80% грамадзян лічаць сябе хрысціянамі, забаронена ўголас і публічна гэта выказваць і выяўляць. Ёсць толькі 4 месцы для малітвы: царква, культавае месца, крэматорый і рытуальны дом”, — адзначыў Сяргей Луканін.

Чытанне Бібліі не ўголас, а пра сябе, працягвалася каля 20 хвілінаў. За гэты час супрацоўнікаў унутраных справаў заўважана не было.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі