Жонка прэзідэнта Сербіі запрасіла беларускіх журналістаў пабачыць царкоўныя мазаікі яе аўтарства

сербияЖонка прэзідэнта Сербіі Драгіца Ніколіч 20 лістапада наведала Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску, дзе пакланілася праваслаўным святыням – Мінскаму абразу Божай Маці, мошчам святой Сафіі, княгіні Слуцкай, частачкам мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворцы і вялікапакутніцы Варвары.

Беларускія журналісты і здымачная група мінскага прыхода «Усіх тужлівых Радасць» ўручылі Драгіцы Ніколіч першы асобнік фільма «Афон — ЗА ЖЫЦЦЁ! Запавет прападобнага Паісія Святогорца», зняты на святой гары Афон пры падтрымцы ігумена афонскага сербскага манастыра Хіландар архімандрыта Мяфодзія (Маркавіча), паведамляе sobor.by.

Ініцыятарам стварэння фільма «Афон — ЗА ЖЫЦЦЁ» выступіў кіраўнік Міжнароднага руху «За жыццё» Сяргей Часныкоў, спонсарамі здымкаў выступіла сям’я беларускіх мецэнатаў Канстанціна і Алы Шавель.

Драгица Ніколіч прыехала ў Мінск разам з мужам, які наносіць афіцыйны візіт у Беларусь. Яна явлется актыўнай прыхаджанкай, займаецца стварэннем царкоўных мазаікаў, паглядзець якія запрасіла ў Сербію беларускіх журналістаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі