Тэатр кіраўскай царквы ўпершыню выйшаў да гледачоў

театрЛялечны тэатр нядзельнай  школы праваслаўнага Пакроўскага храма ў Кіраўску 20 лістапада ўпершыню выйшаў да гледача.

Першай аўдыторыя спектакля, у якім гаворыцца пра таямніцы богапазнання, сталі вучні 1-ых і 2-іх класаў гарадской СШ №1, паведамляе bobruisk.hram.by.

У Жабінцы ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы 17 лістапада адбылася гутарка пра запаведзь «Шануй бацьку твайго і маці тваю» для старшакласнікаў СШ № 1, якую правёў благачынны Жабінкаўскай акругі пратаіерэй Сергій Петрусевіч, паведамляе ekklisia.by.

У гэты ж дзень у аграгарадку Аношкі настаяцель храма святой праведнай Ганны іерэй Васіль Краяў правёў гутарку пра анёльскую герархію з навучэнцамі 11 класа. Напярэдадні гутарка пра сілу малітвы прайшла з дзевяцікласнікамі, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У смаргонскай бібліятэцы прайшоў семінар аб выхаванні

У смаргонскай гарадской бібліятэцы №3 пры ўдзеле благачыннага Смаргонскай акругі пратаіерэя Анатоля Разановіча 18 лістапада прайшоў семінар на тэму «Маральна-духоўнае выхаванне як прыярытэтны напрамак бібліятэчнай працы», паведамляе lida-eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі