У царкве “Благадаць» аб’яўленая акцыя па зборы калядных падарункаў

подаркиУ мінскай царкве Хрысціянаў Веры Евангельскай «Благадаць» об’явленая акцыя па зборы калядных падарункаў для маламаёмных дзяцей, выхаванцаў прытулкаў і школаў-інтэрнатаў, маленькіх пацыентаў бальніц.

Акцыя «Падарунак на Каляды»! – не толькі добры ўчынак, але і магчымасць расказаць дзецям пра Ісуса Хрыста.

Сфармаваць падарунак можна самастойна, абклеіўшы паперай цвёрдую скрынку з вечкам (напрыклад, ад абутку, па прынцыпе «скрынка асобна, вечка асобна”) і напоўніўшы яе рэчамі, прызначанымі дзіцяці абранага ўзросту і полу. Пералік рэчаў, якія могуць быць у падарунку, прадстаўлены тут.

Падарунак нельга запячатваць, усе рэчы павінныя быць дыхтоўнымі і новымі. Абавязкова пазначце пол і ўзрост дзіцяці, для якога сабраны падарунак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі