Чыгуначнікі Беларусі ў Рыме: Беларусь чакае Папу

чыгункаБеларускія чыгуначнікі-каталікі з усіх дыяцэзіяў 11 лістапада ўзялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Папы Францішка на плошчы святога Пятра ў Рыме. Пілігрымка ў Італію адбывалася з 5 па 14 лістапада пры дапамозе душпастырства чыгуначнікаў.

48 пілігрымаў з Беларусі, якія былі на плошчы святога Пятра блізка пантыфіка, былі ім заўважаныя, яны крычалі: «Беларусь чакае Папу!» Пасля афіцыйнай часткі Папа Францішак прымаў падарункі і размаўляў з гасцямі, прысутнымі на плошчы, паведамляе catholic.by.

Ксёндз Міхал Бубен і старшыня душпастырства чыгуначнікаў у Маладзечне Алена Янушкевіч падарылі Папу Францішку кнігу аб 150-гадовай гісторыі беларускай чыгункі.

У Італіі пілігрымы маліліся ў Падуі, звязанай са святым Антоніем, у Венецыі наведалі санктуарый Маці Божай Ларэтанскай, былі таксама ў Асізі, дзе жыў святы Францішак, і ў Чанстахове, дзе далучыліся да XXXII агульнапольскай пілігрымкі чыгуначнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі