Мітрапаліт Павел нанёс пастырскі візіт у Ліду

визитМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 21 лістапада наведаў з пастырскім візітам Ліду, дзе здзейсніў Боскую літургію ў Міхайлаўскім кафедральным саборы.

Уладыку Паўлу саслужылі епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфіры і клірыкі Лідскай епархіі, паведамляе church.by.

За богаслужбай маліліся прадстаўнікі адміністрацыі Ліды, а таксама камандзіры вайсковых частак, дыслакаваных на тэрыторыі епархіі, і шматлікія прыхаджане.

Па заканчэнні богаслужбы епіскап Парфірый уручыў мітрапаліту Паўлу абраз архістратыга Міхаіла.

У той жа дзень мітрапаліт Павел і епіскап Парфірый наведалі Лідскую дзіцячую школу мастацтваў, дзе прысутнічалі на канцэрце, падрыхтаваным яе вучнямі.

Пасля канцэрта адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з выкладчыкамі і грамадскасцю Ліды.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі