Салезіяне ўшанавалі канцэртамі святую Цэцылію – апякунку музыкі

гуртУ Смаргоні ў каталіцкім салезіняскім араторыя імя святога Яна Боска 21 лістапада адбыўся V музычны фестываль “Цэцыліяда”, які сабраў больш за 150 удзельнікаў.

Удзельнікамі фестывалю сталі дзеці з Бараўлянаў, а таксама смаргонскі дзіцячы ансамбль танца «Мішуткі», вучні музычнай школы імя Міхала Клеафаса Агінскага і Дзіцячай школы мастацтваў, паведамляе sdb.by.

У Мінску ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў гонар святой Цэцыліі быў зладжаны канцэрт, які сабраў усіх парафіяльных музыкантаў, як прафесійных, так і аматараў. Выступілі дзіцячы хор, удзельнікі суполкі «Адкрытыя сэрцы», моладзевы парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Алены Пікус, парафіяльны гурт «Небасхіл”.

На наступны дзень святочны канцэрт “Цэцыліяда” адбыўся ў Бараўлянах у араторыі імя святога Дамініка Савіо.

У Кобрыне па ініцыятыве праваслаўнага духавенства прайшоў канцэрт юных выканаўцаў

У Кобрыне 17 лістапада па ініцыятыве благачыннага Кобрынскай акругі праваслаўных цэркваў протаіерэя Багдана Хомы пры садзейнічанні Упраўлення адукацыі райвыканкама адбыўся канцэрт для старшакласнікаў. Рэпертуар выканаўцаў падбіраўся, зыходзячы з духоўна-маральных крытэрыяў, паведамляе ekklisia.by.

У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел узорны калектыў «Крыніца», паўфіналістка праекта «Я магу» Настасся Крупко і іншыя таленавітыя дзеці горада. Таксама была паказаная падрыхтаваная моладзевым тэатральным гуртком пастаноўка «Шчаслівы прынц» па матывах казкі Оскара Ўальда.

Па заканчэнні канцэрта да гледачоў звярнуўся святар Мікалай Качурка, які распавёў аб дзейнасці гарадскіх моладзевых праваслаўных брацтваў і групаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі