Сурыкаў заявіў пра шурпатасці ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй

суриков
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што няма сур’ёзных перадумоў да гандлёвых войнаў паміж Беларуссю і Расіяй. Гэта звычайныя адценні канкурэнцыі, сказаў амбасадар у эфіры СТВ у адносiнах  да сітуацый у сувязі з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў РФ.

Разам з тым ён адзначыў, што ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін ёсць шурпатасці і некаторыя пытанні, у тым ліку звязаныя з такім паняццем, як малочныя тлушчы, якiя “выбіваюць з сядла расійскую сельскую гаспадарку”, а таксама і беларускую. Частка такіх тлушчаў ідзе ў Расію праз Беларусь з трэціх краін, і пытанне трэба ўрэгуляваць і зачыніць, сказаў Сурыкаў.

Дыпламат пры гэтым адзначыў, што Беларусь вельмі сур’ёзна адносiцца да захавання ДАСТаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі