У Індыі разбіўся верталёт з пілігрымамі-індуістамі: 7 чалавек загінулі

индия
Пры крушэнні грамадзянскага верталёта раніцай 23 лістапада на поўначы Індыі загінулі сем чалавек – шэсць пасажыраў і пілот. Пра гэта паведаміў нацыянальны тэлеканал IndiaTV.

Гэта адбылося ў горада Катра, пры пераправе паломнікаў да храма Вайшна-Дэвi, вядомага індуісцкага цэнтру ў штаце Джаму і Кашмір.

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Кампанія Himalayan Heli Services дастаўляе падарожнікаў да цяжкадаступных індуісцкіх святынь. Гэта дазваляе паломнікам пазбегнуць стомнага ўздыму па горнай сцежцы да храма Вайшна-Дэвi даўжынёй 13,5 кіламетраў (святыню наведвае да 10 млн чалавек у год).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі