У Шчучыне міністранты аднаўлялі абяцанні Хрысту
У Шчучыне ў парафіі святой Тэрэзы Авільскай 22 лістапада, у свята Хрыста Валадара Сусвету, міністранты і моладзевы хор ўрачыста аднавілі свае абяцанні літургічнай паслугі.
Падчас Святой Імшы да кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, далучыліся сем хлопчыкаў, яшчэ некаторыя перайшлі на чарговую ступень прыналежнасці да літургічнай службы алтара, паведамляе catholic.by.
Таксама абяацанні перад пробашчам парафіі а. Вітальдам Пяцельчыцам SP склаў моладзевы хор «Calasanz», частка ўдзельнікаў якога атрымала знакі прыналежнасці да хору. Таксама да парафіяльнага хору далучыліся сем кандыдатак.
Пасля Святой Імшы моладзь чакаў салодкі пачастунак.
Напярэдадні маладыя шчучынскія каталікі ўрачыста прынялі з рук душпастыра моладзі Гродзенскай дыяцэзіі і каардынатара падрыхтоўкі да Сусветных Дзён Моладзі ў Беларусі кс. Антонія Грэмзы мініяцюры духоўных сімвалаў СДМ – крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani.
У гэты дзень ў Шчучын з вялікіх гарадоў прыехалі тутэйшыя студэнты, каб у атмасферы свята з’яднацца са сваімі пагодкамі.
Старэйшая моладзь парафіі, якая ў 2011 годзе на чале з а. Вітальдам Пяцельчыцам SP прымала ўдзел у СДМ у Мадрыдзе, падзялілася сваімі ўспамінамі.
Шчучын – трэці горад у Гродзенскай дыяцэзіі, які прымае мініяцюры духоўных сімвалаў СДМ.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)