БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў калядныя і навагоднія святы

поезд
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў калядныя і навагоднія святы. Як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, дадаецца больш за 80 цягнікоў міжрэгіянальных ліній, у першую чаргу, па найбольш запатрабаваных напрамках: Мінск-Брэст-Мінск і Мінск-Гомель-Мінск, а таксама ў напрамку Віцебска, Гродна, Пінска і Полацка.

Максімальны пасажырапаток чакаецца 24, 25, 30 і 31 снежня і значная частка дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць у гэтыя дні.

У міжнародных зносінах прызначаныя цягнікi па маршруце Брэст-Масква-Брэст (з Брэста 28 і 31 снежня, 1 і 2 студзеня, зваротна з Масквы 29 снежня, 1, 2 і 3 студзеня).

Таксама павінны прызначыць дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск і Мінск-Масква-Мінск.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі