Беларуская апазіцыя стварае правацэнтрысцкую кааліцыю
Чатыры апазіцыйныя структуры ў Беларусі – рух «За Свабоду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і Партыя БНФ – ствараюць новую правацэнтрысцкіх кааліцыю.
Дэкларацыю аб стварэнні правацэнтрысцкага блока прадстаўнікі гэтых арганізацый падпісалі падчас візіту ў Брусэль 17-19 лістапада па запрашэнні Еўрапейскай народнай партыі, перадае БелаПАН.
Новая кааліцыя зможа сумесна ўдзельнічаць у двух бліжэйшых выбарчых кампаніях, стварыўшы адзіны спіс кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на парламенцкіх выбарах 2016 года і вылучыўшы адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года.
Прадстаўнікі структур пакуль не пацвярджаюць факт падпісання дэкларацыі, але не адмаўляюць, што правацэнтрысцкія арганізацыі абмяркоўваюць планы сумеснай дзейнасці.
«Цяпер мы працуем над стварэннем пляцоўкі для сумеснай дзейнасці. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца», – сказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
«Пакуль я б казаў асцярожна аб стварэнні пляцоўкі, на якой можа з’явіцца сур’ёзная кааліцыя. Ну, а заклапочаныя мы ў першую чаргу зусім канкрэтнымі напрамкамі дзейнасці, кампаніямі, якія ў нас могуць быць», – адзначыў лідар АГП.
Паводле яго слоў, адным з найважнейшых прыярытэтаў будзе зрабіць так, каб у краіне было нешта падобнае на выбары, а каардынацыя дзейнасці можа ўключаць і парламенцкую, і прэзідэнцкую кампаніі.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што іх арганізацыю ў Брусэлі прадстаўляў адзін з яго намеснікаў Рыгор Кастусёў і там былі пачаты пэўныя перамовы, але ёсць дамоўленасць іх не каментаваць. Ён паабяцаў, што праз месяц, калі перамовы завершацца паспяхова, пра іх праінфармуюць грамадскасць.
Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што перамовы ў Брусэлі тычыліся супрацоўніцтва з Еўрапейскай народнай партыяй па дэмакратызацыі краіны і павелічэнні ўплыву грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі на працэсы супрацоўніцтва ЕС – Беларусь.
Прынцыповым было тое, што падтрымка супрацоўніцтва ЕС – Беларусь не можа быць адназначнай падтрымцы дзеючай улады. “Супрацоўніцтва можа быць накіравана на падтрымаю беларускага грамадства і дэмакратызацыі”, – сказаў Рымашэўскі, адзначыўшы, што гэта вялікі крок да аб’яднання правацэнтрысцкіх сілаў Беларусі.
«Ніколі яшчэ правацэнтрысцкія сілы не супрацоўнічалі ўсе разам. Сёння, па сутнасці, гаворка ідзе аб сумесным стратэгічным супрацоўніцтве», – дадаў Рымашэўскі. Паводле яго слоў, аб агульных кампаніях, у тым ліку выбарчых, бакі будуць яшчэ думаць і казаць – гэта тэма будучага, а не сённяшняга часу.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- Сканфіскавалі «Малітву за Беларусь» 09.08.2022 17:00
- У Магілёве з’явіўся помнік Георгію Каніскаму 09.08.2022 15:25
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)