На праваслаўнае Раство ў беларусаў будзе чацвёра выходных

дом-правительства

Саўмін Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён ў 2016 годзе.

Згодна з пастановай урада ад 23 лістапада №976, працоўны дзень з пятніцы 8 студзеня пераносяць на суботу 16 студзеня. У выніку на праваслаўнае Раство выходнымі будуць 7, 8, 9 і 10 студзеня.

Таксама працоўны дзень з панядзелка 7 сакавіка пераносіцца на суботу 5 сакавіка. Арганізацыі могуць з улікам спецыфікі вытворчасці пераносіць працоўныя днi у іншым парадку згодна з заканадаўствам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі