Пад Старымі Дарогамі святар вучыў дзяцей адрозніваць дабро ад зла

OLYMPUS DIGITAL CAMERAПад Старымі Дарогамі ў аграгарадку Пасека настаяцель праваслаўнага храма Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў сяле Крываносы іерэй Уладзімір Сторчак 20 лістапада сустрэўся са старэйшакласнікамі сельскай школы.

Гутарка прысвячалася паняткам дабра і зла, а таксама іх праявам ў штодзённым жыцці чалавека і спосабам адрозніць маральны ўчынак ад спакусы, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Напярэдадні ў Салігорску лідар моладзевага праваслаўнага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх пры кафедральным саборы Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Віктар Бровушкін правёў гутарку пра залежнасці і сямейныя каштоўнасці са студэнтамі Салігорскага эканамічнага каледжа.

У Кобрыне 12 лістапада святар прыйшоў да выхаванцаў школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху і маўлення, дзе ў гэтым годзе было пачатае выкладанне факультатыва “Асновы праваслаўнай культуры”. Клірык Аляксандра-Неўскага сабора пратаіерэй Аляксандр Дятчук распавёў пра гісторыю праваслаўя і яго развіццё ў сучаснай Заходняй Еўропе і Амерыцы, паведамляе ekklisia.by.

У Ваўкавыску для шасцікласнікаў СШ № 3 прайшоў урок-экскурсія ў храме Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы. Клірык іерэй Сергій Дзяшук распавёў дзецям пра сэнс споведзі і прычасця, шанавання святых і абразоў, а таксама дазволіў падняцца на храмавую званіцу, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі