Прытулак для бяздомных у Аляксандраўцы ўсё ж не ліквідуюць

щедров

Адбылася сустрэча кіраўніка дабрачыннага прытулку ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна Аляксея Шчадрова з мясцовымі ўладамі, якія мелі намер закрыць установу. На ёй высветлілася, што чыноўнікі не маюць вялікіх прэтэнзіяў да кіраўніка прытулку і ўмоваў утрымання людзей, што там знаходзяцца.

Аляксей Шчадроў атрымаў некалькі дробных заўвагаў. Яму абяцалі супрацу з сацыяльнымі службамі Шчучынскага раёна, што, на яго думку, дапаможа ўтрымліваць прытулак у належным стане, перадае Радыё Рацыя.

Ён адзначыў, што прытулку для жабракоў і бяздомных дапамагае многа людзей добрай волі – з Мiнскага касцёла, грэка-каталікі, пробашч лідскага касцёла, ксёндз Уладзімір (ён даў гуманітарку, многа пасцельнай бялізны і адзення), «Caritas», мiнская лютэранская царква.

За чатыры гады існавання прытулку ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна яго наведвальнікамі і пастаяльцамі былі амаль 180 чалавек.

Як паведамляла Крынiца, некалькі разоў мясцовыя ўлады, супольна з супрацоўнікамі міліцыі, спрабавалі закрыць установу, а супраць Аляксея Шчадрова, брата-місіянера харызмы Маці Тэрэзы з Калькуты, была ўзбуджана крымінальная справа, затым справу закрылi.

Сёння ў прытулку знаходзіцца каля 10 чалавек без пастаяннага месца жыхарства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі