У Еўропе пражывае 44 млн мусульман: больш за ўсё – у Расіі

namaz (24)

У Еўропе, паводле ацэнак амерыканскага Pew Research Center, пражывае каля 44 млн мусульман. Больш за ўсё з іх – 14 млн чалавек – пражывае ў Расіі. Тут яны складаюць прыкладна 10% насельніцтва.

Пры гэтым у ЕС пражывае каля 19 млн мусульман. Больш за ўсё мусульман з краін Еўрасаюза пражывае ў Германіі – 4.760.000 чалавек (5,8%), Францыі – 4.710.000 (7,5%), Вялікабрытаніі – 2.960.000 (4,8%), Італіі – 2220000 (3,7%), Балгарыі – 1.020.000 (13,7%), Нідэрландах – 1 млн (6%), Іспаніі – 0,98 тыс. (2,1%), Бельгіі – 630.000 млн (5,9%), Грэцыі – 610.000 (5,3%), Аўстрыі – 450.000 (5,4%), перадае The Daily Mail.

Выданне адзначае, што, па дадзеных лонданскага Міжнароднага цэнтра па вывучэнні радыкалізацыі і палітычнага гвалту, у топ-5 краін свету па колькасці выхадцаў, якія ваююць за ІДІЛ, уваходзяць адразу дзве еўрапейскія краіны. Выглядае спіс такім чынам: Сірыя, Туніс, Расія, Іарданія і Францыя.

Як паведамляла Krynica.info, у Беларусі сёння пражывае каля 30 тыс. мусульман.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі