У Гомелі праваслаўныя святары далучыліся да праекту «Служыць і абараняць»

гульняУ Гомелі 22 лістапада прайшоў XIII Міждзяржаўны турнір па панкратыёну «Белая Русь». У межах турніру адбыўся спартыўна-дабрачынны праект «Служыць і абараняць» з удзелам праваслаўнага духавенства.

Удзельнікі турніра ўшанавалі памяць загінулых супрацоўнікаў падраздзяленняў упраўлення Следчага камітэта. Удаве аднаго з іх, Марыі Акінчыц, кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і праваахоўнымі органамі пратаіерэй Ігар Альшанаў уручыў памятны падарунак ад Гомельскай епархіі, паведамляе eparhiya.by.

Салігорскі “Шахцёр” прыйшоў у храм напярэдадні турніра

Салігорская хакейная каманда «Шахцёр», якая стала ў сакавіку чэмпіёнам Беларусі, напярэдадні Кантынентальнага кубка ў французскім Руане ў поўным складзе наведала кафедральны сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

Клірык сабора пратаіерэй Ігар Гайдукоў здзейсніў набажэнства і благаславіў хакеістаў на паспяховую гульню, а таксама падарыў ім абраз, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі